У Пружанскім раёне ратавалі мужчыну, нагу якога заціснула ў мотакультыватары
08.05.2016 13:59
—
Разное
![У Пружанскім раёне ратавалі мужчыну, нагу якога заціснула ў мотакультыватары](http://www.21.by/pub/news/2016/05/1462707272065528.jpg)
Здымак з архіву.
У Пружанскім раёне ратавалі мужчыну, нагу якога заціснула ў мотакультыватары. Здарэнне адбылося раніцай 7 траўня ў вёсцы Сяменічы. 57-гадовы мясцовы жыхар працаваў на прысядзібным участку, калі з-за няўважлівасці нага трапіла ў лопасць механізму культыватара.
Як інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці, на месца спачатку прыехалі медыкі, якія аказвалі меддапамогу пацярпеламу да прыезду ратавальнікаў. Апошнія дэблакавалі нагу мужчыны. Яго шпіталізавалі ў траўматалогію Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы з адкрытым пераломам ніжняй траціны левай галёнкі (папярэдні дыягназ).
Як паведамляла Еўрарадыё, у канцы красавіка ў Шчучыне ратавалі мужчыну, нагу якога заціснула ў шнэку фразы мотаблока. Яго таксама шпіталізавалі.