Ашмянскія мытнікі затрымалі партыю таблетак на 7 млрд рублёў (фота)
06.05.2016 18:19
—
Разное
Фота: customs.gov.by
Ашмянскія мытнікі затрымалі ў пункце пропуску "Катлоўка" на беларуска-літоўскай мяжы партыю таблетак на 7 мільярдаў рублёў (паводле папярэдняй ацэнкі). Па дакументах у грузавіку мусілі знаходзіцца прадукты, а аказаліся больш за 85 тысяч упаковак лекавага сродку.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, таблеткі ўвозіліся на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза незаконна. Адпаведнага дазволу ў перавозчыка не было. Ашмянская мытня распачала адміністрацыйны працэс (ч. 1 арт. 14.5 КоАП).