Мінэнерга распавяло пра абрушэнні пры будаўніцтве Беларускай АЭС

Источник материала:  
06.05.2016 11:54 — Разное
Мінэнерга распавяло пра абрушэнні пры будаўніцтве Беларускай АЭС
Будоўля АЭС. Фота: minenergo.gov.by

Міністэрства энергетыкі паведамляе, што абрушэнне на будоўлі АЭС, пра якое паведамляў тэлеканал belsat, было частковым пашкоджаннем падтрымліваючых канструкцый апалубкі:

“У размешчанай на сайце “belsat.eu” інфармацыі, якая таксама была выкарыстаная парталам TUT.BY, верагодна, ідзе гаворка аб выпадку, які адбыўся на будоўлі 8 красавіка 2016 года, калі пры кладцы бетону аднаго з перакрыццяў бытавых і падсобных памяшканняў адбылося частковае пашкоджанне падтрымліваючых канструкцыяў апалубкі”.

У міністэрстве сцвярджаюць, што гэты выпадак разглядаецца як дэфект пры падрыхтоўчых працах, наступствы якога былі ліквідаваны ў поўнай адпаведнасці з дзеючымі пры будаўніцтве рэгламентамі і тэхналогіяй. Дэфект быў ліквідаваны, блок перакрыцця падрыхтаваны да бетанавання і здадзены камісіі ў адпаведнасці з тэхнічнымі патрабаваннямі.

У паведамленні міністэрства падкрэсліваецца, што пашкоджанняў і разбурэнняў канструктываў, прынятых заказчыкам, на аб’ектах Беларускай АЭС за ўвесь час будаўніцтва не было. Таксама пастаянна вядзецца дзяржаўны нагляд з боку Дзяржстандарту і МНС.

Некторы час таму, тэлеканал belsat.eu са словаў працоўнага паведамляў, што на будоўлі абрынуліся стойкі будучага будынку ядравага абслугоўвання.

←В выходные в Беларуси будет тепло и комфортно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика