У Драгічынскім раёне БМВ насмерць збіла раварыста

Источник материала:  
03.05.2016 16:29 — Разное
У Драгічынскім раёне БМВ насмерць збіла раварыста

Аўтааварыя з трагічным вынікам адбылася ў Драгічынскім раёне Брэстчыны.

Як паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, аварыя адбылася 2 траўня каля 21.55. 34-гадовы брэстаўчанін на БМВ збіў раварыста з пасажырам, які знаходзіўся на раме дарожнага ровара. Паведамляецца, што раварыст пераязджаў праезную частку з левай ўзбочыны на правую па ходзе руху БМВ.

Пры аварыі 27-гадовы раварыст загінуў на месцы. Яго пасажырам быў 15-гадовы дзевяцікласнік. Ён пры ДТЗ атрымаў шматлікія цяжкія траўмаы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Кобрынскай цэнтральнай раённай лякарні. Абодва яны — жыхары адной з вёсак Кобрынскага раёна.

←Звезд "Славянского базара" будут селить в гостиницах Минска - в витебских не хватает мест

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика