У Лідзе мужчына ледзь не стаў серыйным забойцам сужыцеляў сваёй маці
03.05.2016 08:45
—
Разное
![У Лідзе мужчына ледзь не стаў серыйным забойцам сужыцеляў сваёй маці](http://www.21.by/pub/news/2016/05/1462256201682804.jpg)
Здымак з архіву. Фота: Fotolia
У Лідзе мужчына ледзь не стаў серыйным забойцам сужыцеляў сваёй маці. У 2006 годзе ён забіў аднаго, а сёлета жорстка збіў другога. Пасля забойства яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці. Цяпер жа 28-гадовы мужчына наведаў сваю маці, пасварыўся з яе новым сужыцелем, які старэйшы за яго на 26 гадоў. А пасля пачаў яго збіваць. Аднак пацярпелы выжыў.
Як інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, была распачатая крымінальная справа. Артыкул — "Наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання" (арт. 147 КК). Зламысніка затрымалі.