У Бабруйску мужчына знайшоў у ежы волас і зняў з грамадзянскай жонкі скальп

Источник материала:  
03.05.2016 06:56 — Разное
У Бабруйску мужчына знайшоў у ежы волас і зняў з грамадзянскай жонкі скальп
Фота: tut.by

У Бабруйску мужчына знайшоў у ежы волас і зняў з грамадзянскай жонкі... скальп. Аднак прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці можна будзе толькі ў тым выпадку, калі траўмы прызнаюць цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі.

Як паведамляе партал tut.by, 45-гадовая Таццяна знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай меддапамогі. Паводле яе слоў, з 36-гадовым грамадзянскім мужам яна пражыла ў яго кватэры 13 гадоў. Падчас святочнай велікоднай вячэры, калі ў ежы знайшоўся волас, мужчына зняў нажом частку скуры галавы сваёй сужыцелькі. На шчасце, ёй своечасова аказалі медыцынскую дапамогу.

Жанчына кажа, што зла на грамадзянскага мужа не трымае і нават апраўдвае яго учынак тым, што мужчына "проста ўжо вельмі гідлівы". Заяву ў міліцыю яна пісаць не збіраецца, але і жыць з ім ужо не будзе.

←Английское чудо. "Лестер" выиграл футбольную премьер-лигу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика