У Мінску шукаюць падазраванага ў серыі нападаў на дзяўчат (фота)
02.05.2016 18:55
—
Разное
![У Мінску шукаюць падазраванага ў серыі нападаў на дзяўчат (фота)](http://www.21.by/pub/news/2016/05/1462206394355042.jpg)
Фота: guvd.gov.by
У Мінску шукаюць падазраванага ў серыі нападаў на дзяўчат з мэтай сэксуальнага гвалту. Яго здымкі распаўсюдзілі праваахоўнікі і просяць грамадзян дапамагчы знайсці гэтага мужчыну. Яны былі зробленыя з відэазапісу камераў назірання ў адной са сталічных крамаў, інфармуе sputnik.by са спасылкай на прэс-службу ГУУС Мінгарвыканкама.
На выгляд мужчыне каля 40 гадоў, ён лысы, мае спартыўны целасклад. Дзе менавіта адбываліся напады на дзяўчат, не паведамляецца.