У Магілёўскім раёне маці з дачкой атруціліся чадным газам

Фота: dnpr.com.ua
1 траўня каля 15-й гадзіны магілёўскія ратавальнікі атрымалі ад медыкаў паведамленне пра кепскае самаадчуванне жанчыны і дзіцяці ў вёсцы Лыкава Магілёўскага раёна.
Падчас праверкі выявілася, што гэтая вясковая хата выкарыстоўвацца пад лецішча. У доме, як перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, была 42-гадовая гаспадыня і яе 13-гадовая дачка, жыхаркі Магілёва. Гаспадыня дома паліла ў печы і заўчасна закрыла засаўку коміна. Праз пэўны час гаспадыня і яе дачка адчулі сябе дрэнна і выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу.
Медыкі даставілі жанчыну ў Магілёўскую лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. Яе абследавалі і адпусцілі дадому. Дачку гаспадыні шпіталізавалі ў Магілёўскую абласную дзіцячую лякарню з папярэднім дыягназам "атручэнне чадным газам".