У Мінску гарэў "Фольксваген Пасат" (фота)
30.04.2016 11:46
—
Разное
Фота: 112.by
У Мінску гарэў аўтамабіль "Фольксваген Пасат". Здарэнне адбылося позна ўвечары 29 красавіка на вуліцы Шаранговіча. Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі.
Як адзначае прэс-служба мінскага МНС, 25-гадовы аўтамабіль належыць 61-гадоваму мужчыне. Мяркуецца, што пажар узнік з-за кароткага замыкання, у выніку чаго ў маторным адсеку загарэліся электраправодка і пластыкавыя элементы. Агонь паспеў пашкодзіць маторны адсек.