Міліцыя забараняе журналістам здымаць мужчыну на стадыёне "Дынама"
28.04.2016 14:55
—
Разное
Да стадыёна "Дынама" прыбыла вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі. Яны забараняюць журналістам весці здымкі здарэння. Пад забарону трапілі ў тым ліку і журналісты тэлеканала АНТ, якія прыехалі да стадыёна.
Міліцыянты спярша забралі пашпарты ў журналістаў, аднак потым вярнулі дакументы.
Нагадаем, 28 красавіка на мінскім стадыёне "Дынама" мужчына забраўся на вежавы кран. Паводле папярэдніх звестак, ён працуе на рэканструкцыі стадыёна і патрабуе выплаціць яму заробак.