У Жодзіне ратавальнікі дэблакавалі пацярпелага ў ДТЗ пасажыра "Мазды" (фота)
28.04.2016 10:53
—
Разное
Фота: 112.by
У Жодзіне ратавальнікі дэблакавалі пацярпелага ў дарожна-транспартным здарэнні пасажыра аўтамабіля "Мазда-626". Як інфармуе прэс-служба МНС Беларусі, пасля 18-й гадзіны 27 красавіка на вуліцы Фрунзэ легкавік сутыкнуўся з апорай ЛЭП. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымаў 30-гадовы кіроўца, яго забрала хуткая. А вось 28-гадовы пасажыр, які таксама атрымаў траўмы, быў заціснуты ў салоне легкавіка. Яго вызвалялі супрацоўнікі МНС з дапамогай спецыяльнага інструмента. Мужчыну таксама шпіталізавалі.