З'явілася відэа, як 11-гадовая школьніца зайшла ў самалёт без білета

Источник материала:  
28.04.2016 07:33 — Разное
З'явілася відэа, як 11-гадовая школьніца зайшла ў самалёт без білета

З'явілася відэа, як 11-гадовая школьніца села на самалёт без білета. Здарэнне адбылося ў маскоўскім аэрапорце Унукава. На відэа з камер назірання відаць, як дзяўчынка з заплечнікам незаўважна прайшла пункт кантроля і пайшла на пасадку. На яе ніхто не звярнуў увагі.

Як паведамляе РІА "Новости", школьніцу затрымалі ў Санкт-Пецярбурзе ў аэрапорце Пулкава. Супрацоўнікі транспартнай паліцыі звярнулі ўвагу на дзіця, якое было без бацькоў. Дзяўчынка распавяла, што прыляцела на самалёце самастойна. Яе часова змясцілі ў адзін з сацыяльных прытулкаў. МУС паабяцала купіць квіток і адправіць "падарожніцу" ў Маскву ў суправаджэнні супрацоўніцы паліцыі. Вядома, што дзяўчынка стаіць на ўнутрышкольным уліку "за празмерную актыўнасць". Праўда, там кажуць, што яна кемлівая і добрая.

←У Слоніме каля чыгункі маланка забіла пенсіянерку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика