У Буда-Кашалёўскім раёне ў бытоўцы згарэў вальшчык лесу
27.04.2016 11:51
—
Разное
У Буда-Кашалёўскім раёне падчас пажару загінуў вальшчык лесу. Здарэнне адбылося ўначы 26 красавіка каля вёскі Васільполле. Загарэлася бытоўка, у якой знаходзілася брыгада з чатырох чалавек. Трое мужчын паспелі выбрацца з агню самастойна, атрымаўшы апёкі рознай ступені цяжкасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.
Пажар заўважыў мясцовы жыхар, які выклікаў МНС. Ён таксама адвёз пацярпелых у лякарню. Падчас ліквідацыі агню выратавальнікі знайшлі на месцы здарэння труп яшчэ аднаго чалавека, вальшчыка лесу з той самай брыгады.
Высвятляюцца прычыны ўзгарання. Версія з кароткім замыканнем выключаная — у бытоўку не была праведзеная электрычнасць.