Мужчына самавольна прабраўся ў дом да сваячкі, пакуль яна адсутнічала.

Источник материала:  
27.04.2016 08:53 — Разное
Мужчына самавольна прабраўся ў дом да сваячкі, пакуль яна адсутнічала.

Жыхар Аршанскага раёна самавольна прабраўся ў дом сваёй сястры, учыніў там пажар і загінуў. Пра гэтае здарэнне паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.

Паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы 10-ты Блок Пост паступіла ў МНС 26 красавіка ў 17.21. Узгаранне заўважылі аднавяскоўцы, якія і выклікалі выратавальнікаў. Суседзі самі збілі полымя да прыезду пажарных і знайшлі ў доме загінулага брата гаспадыні, мужчыну 1967 года нараджэння. Агонь пашкодзіў участак падлогі каля печы. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Гаспадыні дома не было — яна ў той час гасцявала ў суседняй вёсцы. Жанчына кажа, што не чакала брата.

←Наставник сборной Беларуси рассказал, как у него поменялось отношение к Азаренко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика