У цэнтры Мінска гарэла кавярня (фота, відэа)
26.04.2016 10:47
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
Каля 18-й гадзіны 25 сакавіка ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне пра пажар у кавярні "Тэатра" (вул. Багдановіча, 6). Установа размяшчаецца каля Вялікага тэатра оперы і балету.
Ратавальнікі, якія аператыўна прыбылі на месца выкліку, выявілі, што ў фрыцюрніцы "Занусі" (2002 год выпуску) загарэўся алей. Ад яго пачалі тлець тлушчавыя адкладанні ў вентыляцыйным корабе ў кухні кавярні. Спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя.
Ратавальнікам удалося ліквідаваць пажар менш чым за 20 хвілінаў.
Прычынай пажару называецца парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.