У Брэсце аўтамабіль урэзаўся ў прыпынак: чатыры чалавекі сур’ёзна пацярпелі
23.04.2016 21:46
—
Разное
![У Брэсце аўтамабіль урэзаўся ў прыпынак: чатыры чалавекі сур’ёзна пацярпелі](http://www.21.by/pub/news/2016/04/1461438391433517.jpg)
У Брэсце на вуліцы Арлоўскай аўтамабіль урэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту. ДТЗ адбылося 23 красавіка каля 18.10. У выніку аварыі з цяжкімі траўмамі трое мужчын і жанчына дастаўленыя ў лякарню, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 36-гадовы жыхар горада Гродна, кіруючы аўтамабілем “Вольва”, рухаўся па Партызанскім праспекце. Падчас павароту направа, мужчына не справіўся з кіраваннем, выехаў на тратуар, дзе зачапіўся за слуп і сутыкнуўся з прыпынкам.
Усе падрабязнасці здарэння высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.