Беларусы знялі з маскоўскага цягніка італьянак, якія аказаліся нігерыйкамі
22.04.2016 17:07
—
Разное
Фота: tsn.ua
Беларускія памежнікі затрымалі ў Брэсце дваіх грамадзянак Нігерыі, якія ехалі ў цягніку Масква — Ніца з фальшывымі італьянскімі пашпартамі. Здарэнне адбылося ўначы 22 красавіка ў міжнародным чыгуначным пункце пропуску "Брэст". Як інфармуе sputnik.by са спасылкай на Брэсцкую памежную групу, жанчыны пазней прызналіся, што падробленыя пашпарты купілі ў Расіі, заплацілі за іх 2 тысячы еўра. Іх мэтай было патрапленне ў адну з краін Еўрасаюза.
Адзначаецца, што ў адносінах грамадзянак Нігерыі распачалі адміністрацыйны працэс. Праводзіцца разбіральніцтва. Замежніцы знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы.