Двое жыхароў магілёўскай камуналкі паранілі адзін аднаго нажамі
22.04.2016 10:28
—
Разное
Двое жыхароў камунальнай кватэры нанеслі адзін аднаму нажавыя раненні і цяпер ляжаць у лякарні. Інцыдэнт здарыўся 20 красавіка прыкладна ў 11.40 у Магілёве. Адзін з насельнікаў кватэры, мужчына 1951 года нараджэння, раней судзімы, будучы ў нецвярозым стане напаў на жанчыну, 1948 года нараджэння, якая жыве ў той жа камуналцы.
Як паведамляецца ў аператыўнай зводцы МУС, мужчына ўдарыў жанчыну нажом у шыю, але пацярпелая выхапіла ў агрэсара нож і нанесла яму рану ў грудную клетку.
Абодва ўдзельнікі інцыдэнту змешчаныя ў лякарню. Выстаўлены пост міліцыі.