У сераду ў Беларусі чакаюцца дождж, мокры снег і моцны вецер
19.04.2016 20:49
—
Разное

Удзень у сераду, 20 красавіка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, мокры снег (уначы — месцамі). У асобных раёнах — моцны вецер (з парывамі да 15-20 метраў за секунду).
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да 6 градусаў са знакам плюс, удзень — 6-12 цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У наступныя дні ў Беларусі захаваецца халаднаватае надвор'е, з дажджамі і мокрым снегам. Больш падрабязна гл. тут.