Увагай не абышлі

Источник материала:  
02.07.2014 — Разное

На Гомельшчыне завершаны выплаты аднаразовай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай і ахвярам вайны. Такую матэрыяльную падтрымку перад святам атрымалі 8733 чалавекі, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама.

Апрача таго, на працягу года органы мясцовай улады і кіравання актыўна дапамагалі ў рамонце жылля ўдзельнікам баявых дзеянняў у перыяд вайны, былым падпольшчыкам, партызанам і працаўнікам тылу, якія жывуць асобна. Графікі рамонтных работ, складзеныя ў пачатку года, у асноўным выкананы да Дня Незалежнасці краіны. На гэтыя мэты з абласнога і раённых бюджэтаў і пазабюджэтных крыніц выдаткавана 500 мільёнаў рублёў.

←Физлица с 2015 года смогут брать микрозаймы только в ломбардах и под залог

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика