Дарогамі славы

Источник материала:  
24.06.2014 — Разное

Маладзёжны агітпрабег у гонар 70-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачнецца 27 чэрвеня ў Бялыніцкім раёне.

Рабочыя, студэнты і школьнікі плануюць праехаць на аўтамабілях па мясцовых аграгарадках, павіншаваць са святам ветэранаў Вялікай Айчыннай і ўскласці вянкі і кветкі да помнікаў чырвонаармейцам і на брацкія магілы. На кожным з прыпынкаў актывісты БРСМ і прадстаўнікі «Белай Русі» сустрэнуцца з мясцовымі жыхарамі, правядуць урокі мужнасці.

Завершыцца агітпрабег у Бялынічах 3 ліпеня мітынгам памяці. Дзень Незалежнасці жыхары раёна адзначаць таксама тэматычнымі канцэртамі і патрыятычнымі акцыямі.

←Полномочия в ценообразовании будут четко разграничены

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика