Героям вярнулі імёны

Источник материала:  
21.06.2014 — Разное

На тры прозвішчы паменшыўся спіс невядомых герояў Вялікай Айчыннай вайны. Імёны членаў экіпажа, які трымаў свой апошні бой ля вёскі Макаранцы Магілёўскага раёна ў чэрвені 1944 года, цяпер выбіты на гранітным памятніку.

Год назад рэшткі самалёта ПЕ-2 з зямлі разам з 52-м асобным пошукавым батальёнам паднялі байцы магілёўскага атрада ВІККРУ. А расійскія калегі дапамаглі беларускім пошукавікам устанавіць іх імёны. Гэта Уладзімір Паўлоўскі з Чкалаўскай вобласці, Усман Ахмадулін з Казані, Васіль Марусенка з Краснаярскага краю.

Ушанаваць іх памяць учора прыйшлі прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў, ветэраны, моладзь. Да помніка ляглі вянкі і кветкі. У гонар герояў прагучалі тры ружэйныя стрэлы.

←Памяць праз кіламетры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика