Салдацкай кашы паесці

Источник материала:  
13.06.2014 — Разное

У вёсцы Малая Курніца Брэсцкага раёна ў дзясяты раз пачаў працу кругласутачны палатачны лагер «Прыбужжа» для цяжкіх падлеткаў.

Мяркуецца, што за чэрвень будуць праведзены дзве 9-дзённыя профільныя змены, на працягу якіх 60 падлеткаў змогуць засвоіць азы армейскай службы і побыту.

Арганізаваў лагер калектыў воінскай часці 115-га зенітнага ракетнага палка Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны. Разам з «Прыбужжам» у Брэсцкай вобласці будзе працаваць яшчэ 30 лагераў, у тым ліку і на пагранічных заставах. 

←Ленину и Троцкому привет из Бобруйска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика