Каб попелам памяць не стала
27.05.2014
—
Разное
У Расонах пад эгідай Фонду міра заўтра пройдзе акцыя, прысвечаная спаленым вёскам.
У час яе сведкі тых жудасных падзей і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны сустрэнуцца з грамадскімі актывістамі, школьнікамі, каб яшчэ раз успомніць, якой цаной даравана беларусам мірнае неба. Удзельнікі акцыі пабываюць у музеі баявой садружнасці «Дыялог пакаленняў», ускладуць кветкі на месцы спаленай вёскі Велье, наведаюць музей партызанскага быту ў Роўным Полі. Застаецца напомніць, што ў лясным Расонскім краі ў гады вайны было ўшчэнт знішчана больш за 100 населеных пунктаў.