I ніякіх экзаменаў

Источник материала:  
03.04.2014 — Разное

Вучаніца з Баранавічаў выйграла сертыфікат на навучанне ў расійскай вышэйшай установе.

Сярод сёлетніх выпускнікоў Аляксандра Косікава стала лепшай на рэспубліканскай алімпіядзе па рускай мове і літаратуры. Яна набрала 79,3 бала са 100 магчымых, і менавіта гэта дазволіла ёй атрымаць сертыфікат на навучанне ў любой ВНУ Расіі па спецыяльнасці «філалогія» ад прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі. Дарэчы, перамога забяспечвае Аляксандры паступленне без экзаменаў і ў любы беларускі ўніверсітэт.

Усяго камандзе Брэсцкай вобласці ўдалося заваяваць на рэспубліканскай алімпіядзе па рускай мове і літаратуры 8 дыпломаў.

←Махачкала адмяняецца! Маладзечанскі райвыканкам абяцае грошы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика