Упершыню пад спайсам трапіў у рэанімацыю васьмікласнік з Маладзечна

Источник материала:  
26.03.2014 — Разное

Пад уздзеяннем спайсу маладыя людзі вар'яцеюць і нават могуць выйсці ў акно. Фота st.gdefon.ru.

У школе, дзе вучыўся 13-гадовы хлопчык, пасля гэтага здарэння дзецям перасталі дазваляць выходзіць у час урокаў, паведаміў “РГ” адзін з вучняў.

Тыдзень таму ў рэанімацыю дзіцячай бальніцы з падазрэннем на атручванне наркотыкам паступіў 13-гадовы падлетак.

Пасля школы ён разам з сябрам накіроўваўся дадому. Па дарозе яны спыніліся, хлопчык спажыў сумесь і... страціў прытомнасць. Яго сябар, перапалохаўшыся не на жарт, выклікаў “хуткую” і паклікаў на дапамогу настаўнікаў, распавялі ў РАУС.

Хлопчыка даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне дзіцячай бальніцы. Медыкі правялі ўсе неабходныя аналізы, але высветліць склад рэчыва, якім атруціўся школьнік, так і не ўдалося.

Падлетак суткі праляжаў у рэанімацыі, затым яго перавялі ў педыятрычнае аддзяленне і хутка адпусцілі дадому.

Загадчык дзіцячай бальніцы Сяргей Рылаў адзначае, што сёлета гэта першы выпадак. Раней такое здаралася, але, як і цяпер, пацвердзіць, што гэта было менавіта наркатычнае атручванне, не змаглі. Склад рэчыва заставаўся невядомым, дагэтуль яго не сустракалі.

Нават пасля першага ўжывання спайсу чалавек вар’яцее і ў некаторых выпадках не прыходзіць у норму нават пасля месяца стацыянарнага лячэння,

папярэджвае галоўны пазаштатны псіхіятр-нарколаг Маладзечанскага раёна Аляксандр Бажко.

Наркотыкамі труцяцца штомесяц

З такім выпадкам начальнік аддзялення па наркакантролю і  супрацьдзеянню гандлю людзьмі Дзмітры Сухоцкі сустракаецца ўпершыню. У такім малым узросце наркатычнага атручвання раней не здаралася. І хоць дакладна вызначыць рэчыва не атрымалася, эксперты мяркуюць, што гэта спайс.

– Пераважна наркотыкі ўжывае моладзь 16-19 гадоў, – удакладняе Дзмітры Сухоцкі. – Амаль кожны месяц з такімі атручваннямі адзін-два маладыя чалавекі трапляюць у рэанімацыю. А напрыканцы мінулага года быў і смяротны выпадак.

Летась 22 снежня студэнт-першакурснік Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з Маладзечна памёр у інтэрнаце ад перадазіроўкі.

– Ужыўшы наркотык, – працягвае Дзмітры Сухоцкі, – чалавек проста перастае штосьці разумець. Ён паводзіць сябе як зомбі, нават можа выйсці ў адчыненае акно.

Суразмоўца таксама заўважыў: тыя, хто атруціўся наркотыкам, ведалі, што ўжываюць. Пра наступствы ўжывання спайсаў ім расказвалі ва ўстановах, дзе яны вучацца. На пытанне, чаму ж вы ўжывалі іх, адказвалі аднолькава: “Хацеў паспрабаваць”.

Як гандлююць спайсамі і на якія хітрыкі ідуць прадаўцы, чытайце ў пятнічным нумары "РГ".

Школы не паведамляюць міліцыі пра наркаманаў

←Клиенты «Белавиа» теперь могут зарегистрироваться на рейс по мобильному

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика