Колькі зарабілі кандыдаты ў дэпутаты за год: ад 10 да 600 мільёнаў

Якога яны ўзросту, з якіх партый і кім працуюць? Упершыню ў дэпутаты ідзе кіраўнік суполкі ў "Вконтакте"
23 сакавіка пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы. Што можна заўважыць, прааналізаваўшы спісы кандыдатаў у дэпутаты?
У падлік мы ўключылі кандыдатаў з нашага рэгіёна і ў раённыя, і ў абласныя Саветы. Згодна з сайтам Вілейскага райвыканкама, чацвёра кандыдатаў у раённы Савет знялі свае кандыдатуры: Святлана Валынец, Альбін Сяржант, Валеры Германенка і Сяргей Гарачаў. Ва ўсіх іх на выбарчых акругах былі альтэрнатывы. Мы аналізавалі спіс кандыдатаў, актуальны на 17 сакавіка.
Больш мужчын
Ва ўладу пераважна ідуць мужчыны. Яны займаюць 67% у спісе нашага рэгіёна. Жанчыны, адпаведна − 33% кандыдатаў у дэпутаты.

Гадавы даход кандыдатаў у дэпутаты, якія былі пададзеныя на афіцыйных сайтах райвыканкамаў. Лік – у рублях. Дакладныя лічбы можна пабачыць у спісе, размешчаным ніжэй. Найменшы даход у Віталя Зялкоўскага – 10 мільёнаў рублёў. Найбольшы – у Андрэя Душэўскаг
Чвэрці кандыдатаў – ад 40 да 44 год
Самая распаўсюджаная сярод кандыдатаў узроставая група − 40-44 гады ўключна. Такіх кандыдатаў мы налічылі 59. На другім месцы − узрост 50-59 год. Усяго у гэтым прамежку ўзросту 53 кандыдаты. Менш у дэпутаты ідуць людзі пенсійнага ўзросту − дзесяць чалавек. Яшчэ менш − моладзь. У рэгіёне сем кандыдатаў у дэпутаты, якім да 30 год.
Самыя маладыя з кандыдатаў: станочнік “Маладзечнамэблі” і кіраўнік суполкі ў "Вконтакте" Яўген Каросцік, Гарадоцкая выбарчая акруга №17, Маладзечна. Яму 26 год.
Столькі ж год другому сакратару райкама БРСМ Кацярыне Роліч, Школьная выбарчая акруга №5, Мядзел.
Самы сталы кандыдат − 68-гадовы Міхаіл Грыхуцік, старшыня Ашмянскага раённага Савета ветэранаў. Ён балатуецца ў Доргішскай выбарчай акрузе №3, Ашмяны.
| Узрост (уключна) | Колькасць |
| Да 30 | 2,8% |
| 30-34 | 7,6% |
| 35-39 | 9% |
| 40-44 | 24% |
| 45-49 | 17% |
| 50-54 | 21% |
| 55-59 | 14,2% |
| Пасля 60 | 4% |

Шэсць партый і 92% беспартыйных
Пераважная большасць кандыдатаў – беспартыйныя, 92,2%. Прадстаўнікі Камуністычнай партыі займаюць 4,5%. Трое прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі, а гэта 1,2%. Двое кандыдатаў, ці 0,8% − сябры Аграрнай партыі.
Сярод кандыдатаў па адным прадстаўніку Беларускага народнага фронту, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, агулам яны займаюць 1,2%.
Па роду дзейнасці мы разбілі кандыдатаў у групы. Большасць кандыдатаў − гэта настаўнікі, кіраўнікі дашкольных, сярэдніх і сярэдніх спецыяльных устаноў.

Галіна | Працэнт сярод кандыдатаў у дэпутаты нашага рэгіёна |
| Адукацыя | 15,7% |
| Жыллёва-камунальная гаспадарка, паліва, газ, энергетыка, дарожна-будаўнічая | 11,4% |
| Дырэктары прадпрымстваў, заводаў, філіялаў | 10,6% |
| Сельская гаспадарка | 10,2% |
| Саветы дэпутатаў, сельвыканкамы | 9,3% |
| Начальнікі аддзелаў і іншыя работнікі райвыканкамаў, ідэолагі | 7,7% |
| Дактары, фельдчары | 7,7% |
| Міліцыя, МНС, Следчы камітэт, ваенныя | 4,9% |
| Сацыяльная | 3,2% |
| Прадпрымальнікі, дырэктары прыватных фірм | 2,8% |
| Культура | 2% |
| Банкі | 2% |
| Гандаль, спажывецкія таварыствы | 2% |
| Рэдакцыі газет | 2% |
| Лясная гаспадарка | 2% |
| Старшыні прафсаюзаў | 1,2% |
| Рабочыя | 0,8% |
| Спорт і турызм | 0,8% |
| Пошта і сувязь | 0,8% |
| Пенсіянеры | 0,8% |
| Чыгунка | 0,4% |
| БРСМ | 0,4% |
| Часова не працуюць | 0,4% |
На жаль, толькі маладзечанскія, вілейскія і мядзельскія выбарчыя акругі далі звесткі аб даходзе за 2013 год сваіх кандыдатаў і пра іх маёмасць на афіцыйных сайтах сваіх райвыканкамаў.
Хто ідзе ва ўладу ў нашым рэгіёне (СПІС)
"Суровы турыст" ідзе ў абласныя Саветы. Хто яшчэ ў яго кампаніі (+пералік гадавых даходаў і маёмасці)
Гадавы даход кандыдатаў у дэпутаты, якія былі пададзеныя на афіцыйных сайтах райвыканкамаў. Лік – у рублях. Дакладныя лічбы можна пабачыць у спісе, размешчаным ніжэй. Найменшы даход у Віталя Зялкоўскага – 10 мільёнаў рублёў. Найбольшы – у Андрэя Душэўскага, большы за 611 мільёнаў рублёў.
Спампаваць: Dahod Deputatau.JPG (125kb)