У Смаргоні разводзяць на вадзе па-новаму: ілгуць пра ўзгадненні
Фота medweb.ru.
Тэлефануюць на мабільны, на дамашні, запрашаюць выйсці паразмаўляць у пад’езд, арганізоўваюць сходы. Усё дзеля таго, каб вы набылі фільтр больш, чым за тры мільёны рублёў.– Днём званок у дзверы, – піша карыстальнік смаргонскага форуму. – “Праз пяць хвілін сход жыльцоў па пытанні водазабеспячэння”. Пайшла жонка. Вярнулася, сказала, што распавядалі нешта пра сур’ёзныя праблемы з якасцю пітной вады ў Смаргоні.
Потым у кватэру зайшоў малады чалавек і прапанаваў “рашэнне” праблемы дрэннай якасці пітной вады ў нашым горадзе. А менавіта: устанавіць індывідуальны фільтр у кватэры. І гэта ўзгоднена з “водаканалам”, бо вельмі дрэнную цэнтральную трубу горада мяняць не змогуць. Але ўстаноўка фільтра за нашы грошы. Нам “пашанцавала”: мы трапляем у льготную катэгорыю і таму кошт будзе не тры з нечым мільёны рублёў, а ўсяго два з нечым.
На заўвагу, што пытанне патрабуе ўдакладнення і часу на прыняцце рашэння, пачулі, што тады згубім скідку, якіх усяго дзве на пад’езд.
Жывём мы ў Каранях, мяркуем, што “апрацоўваюць” увесь горад. Дарэчы, патэлефанаваўшы ў наш “Водаканал”, вядома, пачулі, што з якасцю вады ўсё ў парадку і дамоўленасцяў аб усталяванні фільтраў ні з кім няма.
У Маладзечне зноў разводзяць на вадзе
Фота 062.ua.
Каментуе “Водаканал”
Вада з кранаў смаргонцаў цячэ добрай якасці, абвяргае расповеды прадпрымальных “прадаўцоў” намеснік дырэктара смаргонскага “Водаканала” Аляксандр Юрэвіч:
– Яе можна піць проста з-пад крана. Гэта артэзіянская вада, якую мы здабываем з падземнай крыніцы. Адзінае, у ёй перавышаны ўзровень жалеза. Аднак перад тым, як яна трапляе ў дамы смаргонцаў, вада праходзіць абезжалезванне. Да таго ж, увесь час працуюць лабараторыі, якія правяраюць якасць вады.
Аляксандр Юрэвіч чуў пра дзейнасць махляроў. Дзесьці месяц таму яму тэлефанавалі і пыталіся, ці сапраўды заключаная дамоўленасць з гэтай фірмай па продажы фільтраў. Аднак ніякіх дамоўленасцяў не было.
– Калі б з намі хтосьці штосьці ўзгадняў, то прадстаўнікі ад “Водаканала” і ЖРЭС удзельнічалі б у сустрэчах з жыхарамі, – заўважыў намеснік начальніка “Водаканала”.
Фота ftp.photoclub.com.ua.
Раней на хітрыкі пападаліся маладзечанцы
“Прадаўцы” прыходзілі ў дамы і праводзілі эксперымент. Набіралі ваду з-пад крана, дадавалі рэактывы, якія рэагуюць з солямі натрыю, калію, магнію. У выніку хімічнай рэакцыі вада мяняла колер.
Загадчык аддзялення камунальнай гігіены Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Міхаіл Міхалевіч назваў гэта не інакш, як “хімічным фокусам”. Аднак ад яго пацярпеў не адзін чалавек.
А дырэктар “Маладзечнаводаканала” Станіслаў Бакун дадаў, што такі фільтр у краме каштуе 1,3 мільёна рублёў.
Гэта ж фірма ставіць на яго кошт у 4,4 мільёна рублёў і робіць скідку для пенсіянераў і інвалідаў у 50 працэнтаў.
Абавязкова кіпяціце ваду падчас паводкі
Цэнтр якасці вады адкрыўся ў Мядзеле: з'явіўся ён услед за Вілейкай