Будуць у студэнтаў наваселлі
04.01.2014
—
Разное
Гродзенскія студэнты-медыкі сёлета пераедуць у новы інтэрнат.
Студэнцкі інтэрнат Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на 1030 месцаў будзе пабудаваны на вуліцы Курчатава. Раней гэта пляцоўка была адведзена для гастралюючых калектываў цырка шапіто, але з нядаўняга часу ім выдзяляецца іншая тэрыторыя.
Да 2006 года Гродзенскі медуніверсітэт заставаўся адзінай ВНУ горада, якая цалкам забяспечвала пражыванне іншагародніх студэнтаў дзённай формы навучання, але ўжо шмат гадоў у сувязі з павелічэннем набору жылля на ўсіх не хапае.