Сёння раніцай у Маладзечне два аўтобусы з-за галалёдзіцы не змаглі ехаць пад гару
02.12.2013
—
Разное
Аўтобусы №1-а і №6 спыніліся каля прыпынку на вуліцы Хмяльніцкага, побач з уваходам у парк, каля 8 гадзін раніцы. Калі адзін з пасажыраў выходзіў, паслізнуўся і ўпаў. Яго забралі на “хуткай”.
– З пасажырам зараз усё ў парадку, – кажа дырэктар маладзечанскага аўтапарка Яўстафій Каравай. – Ад іншых скаргаў таксама не паступала. Сёння раніцай рэзка падмерзла дарога, таму яе не паспелі падсыпаць пяском. Пасля таго, як аўтобусы спыніліся, гэта выправілі. Затрымаліся толькі два рэйсы: аўтобус №6 і №11-а.
Пасажыры, якім “пашанцавала” ехаць па гэтых маршрутах, не чакалі, пакуль сітуацыю выправяць. Яны ўсе сышлі з аўтобусаў.
Настасся РОЎДА.
Фота Настассі РОЎДЫ.