Баліць і зараз
29.11.2013
—
Разное
Валанцёры Гродзенскага раёна пачнуць занатоўваць успаміны людзей, якія прайшлі вайну.
Навучанне добраахвотнікаў праекта «Захаваем памяць — умацуем будучыню» пачалося ўжо. Заняткі праводзяцца ў Скідальскай гімназіі, Скідальскім дзяржаўным прафесійным сельскагаспадарчым ліцэі, Азёрскай і Путрышкаўскай СШ.
Па словах старшыні Гродзенскай раённай жаночай арганізацыі «Надзея» Ліліі Кашанковай, засталося яшчэ нямала былых вязняў фашысцкіх лагераў смерці і людзей, якія перажылі тую страшную вайну. Ім ёсць што расказаць маладым. Усе ўспаміны будуць занатаваны, апрацаваны і выдадзены.