Гісторыя цэн на маладзечанскім рынку за 16 гадоў
Як змянялася цана на дзясятак яек на маладзечанскім рынку райспажыўтаварыства ад 1997 да 2013 года. Цэны да 2000 года прыведзеныя да маштабу пасля дэнамінацыі 2000 года.
На пачатку снежня 1997 года ў нашай газеце з’явілася новая рубрыка – “Базар”. Ад таго часу з нумара ў нумар і з году ў год мы штотыдзень ходзім на маладзечанскі рынак райспажыўтаварыства, каб даведацца пра цэны на асноўныя прадукты харчавання.Як змяняўся сярэдні заробак беларусаў па краіне ад 1997 да 2013 года. Дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі (узятыя за жнівень кожнага года). Заробкі да 2000 года прыведзеныя да маштабу пасля дэнамінацыі 2000 года.
Сёння ў газеце ўжо не проста рубрыка, а цэлая паласа “Базарны дзень”. Увесь час мы ставім цэны апошняга і папярэдняга тыдня. Аднак ніколі яшчэ не параўноўвалі іх па гадах. У табліцы, прыведзенай ніжэй, сабраныя дадзеныя нашай газеты за 16 гадоў.
У гэты прамежак увайшла і дэнамінацыя, праведзеная 1 студзеня 2000 года, калі прыбралі тры нулі. Яна была другой у гісторыі краіны.
Першая дэнамінацыя адбылася 20 жніўня 1994 года. Тады прыбралі адзін нуль.
Цэны ў табліцы браліся на пачатак лістапада кожнага года. Выключэнне – 1997 год, дзе яны прыведзеныя на пачатак снежня.
Прадукты | 1997 год | 1999 год | 2001 год | 2003 год | 2005 год | 2007 год | 2009 год | 2011 год | 2013 год |
Курс долара | 298000 | 1510 | 2128 | 2150 | 2151 | 2733 | 8510 | 9150 | |
Курс еўра | 165034 | 1366 | 2492 | 2582 | 3104 | 4050 | 11860 | 12590 | |
Кілбаса с/вэнд., 1 кг | 2700000 | 8250 | 13280 | 16400 | 19500 | 24900 | 73900 | 105900 | |
Сасіскі, 1 кг | 74000 | 945000 | 3180 | 4590 | 7050 | 8800 | 12500 | 32200 | 45000 |
Кураня-бройлер, 1 кг | (Кумп.) 62000 | (Кумп.) 740000 | (Кумп.) 2500 | 23700 | 22950 | ||||
Селядзец, 1 кг | 38500 | 590000 | 1850 | 2800 | 5150 | 5600 | 7200 | 25700 | 26000 |
Рыс, 0,9 кг | 21000 | 400000 | 530 | 850 | 1300 | 1800 | 2300 | 9500 | 11650 |
Грэчка, 0,9 кг | 24500 | 520000 | 450 | 1300 | 1450 | 2000 | 1700 | 16800 | 8000 |
Цукар, 1 кг | 20800 | 240000 | 675 | 1310 | |||||
Яйкі курыныя, 1 дзяс. | 26500 | 200000 | 790 | 1400 | 1850 | 2420 | 2700 | 7500 | 10000 |
Алей | 47000 | 580000 | 1060 | 2000 | 2600 | 5300 | 3200 | 17600 | 12500 |
Маянэз, 200 г | (250г.) 10000 | 90000 | 270 | 480 | 650 | 850 | 1050 | 3500 | 4200 |
Соус “Мінскі”, 0,5 л | 190000 | 470 | 850 | 1100 | 1600 | 2200 | 7450 | 6800 | |
Кава “Пеле”, 100 г | 48000 | 650000 | 1600 | 2400 | 2600 | 4500 | 6920 | “Nes- cafe” 31000 | “Nes- cafe” 30000 |
Шпроты, бляшанка 160 г | 19000 | 270000 | 550 | 850 | 1450 | 2300 | 2700 | 9500 | 9300 |
Цыбуля рэпчатая, 1 кг | 130000 | 280 | 750 | 1000 | 1000 | 1200 | 2800 | 5500 | |
Капуста, 1 кг | 50000 | 130 | 150 | 650 | 650 | 1000 | 1200 | 2500 | |
Морква, 1 кг | 140000 | 300 | 200 | 800 | 900 | 1300 | 2000 | 4000 | |
Лімоны, 1 кг | 550000 | 1400 | 2300 | 3300 | 5000 | 5500 | 15000 | 20000 | |
Памідоры, 1 кг | 1500 | 2200 | 4600 | 2800 | 8500 | 16000 | |||
Агуркі, 1 кг | 3300 | 5200 | 5000 | 15000 | 18000 | ||||
Яблыкі, 1 кг | 125000 | 150 | 1000 | 1000 | 2600 | 2500 | 8000 | 10000 | |
Сялянскія прадукты | |||||||||
Малако, 1,5 л | 8000 | 120000 | 450 | 750 | 1200 | 1500 | 2200 | 5300 | 12000 |
Масла, 1 кг | 84000 | 1000000 | 2600 | 5000 | 6400 | 8000 | 14000 | 40000 | 70000 |
Тварог, 1 кг | 30000 | 350000 | 1000 | 1800 | 3000 | 3500 | 7000 | 18000 | 40000 |
Бульба, 1 кг | (вядро) 55000 | (вядро) 400000 | (вядро) 1400 | (вядро) 2000 | 500 | 500 | 1000 | 2000 | 4000 |
Смятана, 1 л | 25000 | 320000 | 1000 | 2200 |
*У дзейсных цэнах на той час без уліку дэнамінацыі 2000 года.
Настасся РОЎДА.
Графікі Настассі РОЎДЫ.