Кнігу пра падзеі паўстання на Вілейшчыне перавыдалі

Источник материала:  
30.10.2013 — Разное

Вілейская суполка Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры перавыдала кнігу “Падзеі паўстання 1863 года на Вілейшчыне”.

Яе аўтары − сябры суполкі Зміцер Хаценчык і Дзяніс Канецкі. Яны прапаноўваюць чытачу дэталёвае апісанне паўстання, а таксама мясцовых асоб, якія да яго далучыліся.

Другое выданне выйшла накладам 500 асобнікаў. На ўнутранай вокладцы дадалі выяву карты Вілейшчыны 1865 года. У самой кнізе большасць фотаздымкаў павялічылі.

Кнігу "Падзеі паўстання 1863 года на Вілейшчыне" забралі з друкарні

Першае выданне выйшла накладам 100 асобнікаў.

Тыя, хто хоча атрымаць кнігу, могуць заказаць яе праз электронную пошту: vilejka.tap@gmail.com.


Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота забяспечана Дзянісам КАНЕЦКІМ.

←Строить, как «Беркут»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика