“Каледж і аркестр – маё дзецішча”

Источник материала:  
03.10.2013 — Разное

Сёлета музычны каледж адзначае дзве святочныя даты: 55-годдзе каледжа і 45-годдзе сімфанічнага аркестра.

На працягу месяца, кожную суботу, праходзяць сустрэчы выпускнікоў па спецыяльнасцях. Так, 7 верасня адбыліся сустрэчы выпускнікоў фартэпіяннага аддзялення і аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На 14 верасня была прызначаная сустрэча выпускнікоў народнага і народнага струннага аддзяленняў.

У суботу, 21 верасня, прайшлі сустрэчы выпускнікоў вакальнага і харавога аддзяленняў, а 28 верасня адбудзецца апошняя сустрэча. На ёй збяруцца выпускнікі духавога, струнна-смычковага і музыказнаўчага аддзяленняў.

 – Мы рабілі такія сустрэчы, таму што наша зала не можа ўмясціць больш чым пяць тысяч былых выпускнікоў, якіх мы выпусцілі за 55 гадоў, – распавядае дырэктар Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага Рыгор Сарока. – Таму раздзялялі іх па спецыяльнасцях.

Чацвертага кастрычніка ў Палацы культуры адбудзецца фінальная вечарына, прысвечаная юбілеям. Госці прыедуць з многіх краін свету: з Эстоніі, Літвы, Польшчы, Расіі.

 – Цяпер разам з Палацам культуры мы працуем над фільмам пра нашу ўстанову, дзе будзе паказана, што ёсць каледж і сімфанічны аркестр. Але большая частка фільма будзе прысвячацца менавіта аркестру, – дадае спадар Рыгор.  – Сёлета мы адзначаем дзве даты – 55 гадоў каледжу і 45 аркестру. Чаму вырашылі святкаваць разам? Таму што каледж і аркестр – маё дзецішча, бо абедзвюма арганізацыямі кірую я. Разам атрымліваецца сто гадоў, – жартуе Рыгор Сарока.

На канцэрт запрасілі вядомых салістаў, якія вучыліся ў каледжы. Прыедзе Уладзімір Александровіч, Валянцін Сухадолец, саліст вялікага акадэмічнага опернага тэатра Анатоль Сіўко, піяніст Міхаіл Ялецкі.

 – Канцэрт бясплатны, гэтым канцэртам мы не зарабляем грошы. Запрашаем усіх, хто хоча нас павіншаваць, – кажа спадар Рыгор.

Алег Елісеенкаў.


Зала Палаца культуры разлічаная на 830 чалавек. Месцаў ужо не хапае, а просьбы прыйсці на канцэрт яшчэ паступаюць. Музычны каледж будзе прасіць супрацоўнікаў палаца, каб тыя паставілі дадатковыя крэслы, калі ёсць такая магчымасць.

Галоўнымі дасягненнямі Рыгор Сарока лічыць і тое, што аднаўленнем памяці Міхала Клеафаса Агінскага займаецца таксама музычны каледж. Яшчэ ў 90-я гады дзякуючы намаганням Рыгора Сарокі, 17 гадоў таму, у Фларэнцыі, дзе памёр кампазітар, была ўсталяваная дошка яго памяці на беларускай мове. Пазней перад будынкам навучальнай установы ў Маладзечне з’явіўся помнік Міхалу Клеафасу.

У юбілейны год плануецца пастаноўка оперы Міхала Клеафаса Агінскага “Невядомы партрэт”. Прэм’ера оперы прыпадае на 14-16 снежня.

 – Гэта будзе бомба ў культуры Беларусі, – дзеліцца сваімі думкамі спадар Рыгор. – Наш горад выдзяляецца ад іншых тым, што замахнуўся на такія сур’ёзныя праекты, як опера. Яна напісаная па маім заказе і па маёй ідэі. Асоба Міхала Клеафаса Агінскага сусветна вядомая, таму опера будзе хадзіць па свеце. На маю думку, Маладзечна па праву можна назваць культурнай сталіцай года.

Самыя знакамітыя выпускнікі Маладзечанскага музычнага каледжа


1. Юры Антонаў –  савецкі і расійскі кампазітар, эстрадны спявак і паэт. Народны артыст Расіі. У 1963-м скончыў Маладзечанскі музычны каледж па класе акардэона.

2. Аляксандр Ціхановіч – беларускі эстрадны спявак, былы ўдзельнік ансамбля “Верасы”. Народны артыст Беларусі.

3. Алег Елісеенкаў – беларускі кампазітар і выканаўца, дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У 1973 годзе скончыў Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя Агінскага па спецыяльнасці “тэорыя музыкі”.

Вольга ЮРКЕВІЧ.



←В Беларуси установлены новые правила продажи транспортных средств в лизинг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика