Што святкаваць на гэтым тыдні?

Источник материала:  
03.10.2013 — Разное

4 кастрычніка. 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Майзлера (1923 – 1977), беларускага ваеннага дырыжора, педагога, заслужанага артыста Беларусі. ***
Сусветны дзень абароны жывёл.
***
6 кастрычніка. Дзень настаўніка. Дзень архівіста.
***
105 гадоў з дня нараджэння Алеся Мілюця (Аляксандра Макаравіча, 1908 – 1944), беларускага паэта. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў два класы пачатковай школы, займаўся самаадукацыяй. У 1944 годзе пайшоў у Чырвоную Армію. Загінуў на фронце ва Усходняй Прусіі. Друкаваўся з 1928 года ў заходнебеларускіх левых і рэвалюцыйных газетах і часопісах. Асноўныя матывы творчасці – пратэст супраць сацыяльнай і нацыянальнай несправядлівасці (“Бярозы”), заклік да грамадзянскай актыўнасці і салідарнасці прыгнечаных, паэтызацыя маральнага самаўдасканалення (“Мой ідэал”, “Покліч”), апяванне хараства роднага краю (“Вясною”). Асобныя вершы змешчаныя ў калектыўных зборніках “Мы іх не забудзем” (1949), “Сцягі і паходні” (1965), “Крывёю сэрца” (1967), “Ростані волі” (1990).
***
70 гадоў з дня нараджэння Валянціна Дудкевіча (1943), беларускага танцоўшчыка, харэографа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
***
7 кастрычніка. 225 гадоў з дня нараджэння Івана Насовіча (1788 – 1877), беларускага мовазнаўца, лексікографа, фалькларыста і этнографа.
***
70 гадоў з дня нараджэння Яўгена Шыпілы (1943 – 1999), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі.
Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.
Фота www.uzdanews.by.
←“Каледж і аркестр – маё дзецішча”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика