У Гродне: Ганаровы статус

Источник материала:  
28.09.2013 — Разное

У наступным годзе культурнай сталіцай Беларусі стане Гродна

Эстафету “культурнага” Магілёва ў наступным годзе па рашэнні калегіі Міністэрства культуры Беларусі перахопіць Гродна — горад, вядомы не толькі сваімі архітэктурнымі здабыткамі кшталту Каложскай царквы і Старога замка, але і насычаным культурным жыццём. Тут праводзяцца Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, фестываль лялечных тэатраў “Лялькі над Нёманам” і многія іншыя. Афіцыйна Гродна стане культурнай сталіцай Беларусі з першага студзеня наступнага года.

— Зараз ствараецца аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні акцый у Гродна, будзе распрацаваны план мерапрыемстваў, якія пройдуць у горадзе на працягу ўсяго будучага года, — распавёў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік.

Гродна стане пятым горадам, які атрымае ганаровы статус “Культурная сталіца Беларусі”. Да Гродна гэты тытул насілі Полацк, Гомель, Нясвіж і Магілёў. Мэта акцыі “Культурная сталіца Беларусі” — зрабіць больш даступнымі лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры для жыхароў усіх куткоў нашай краіны, садзейнічаць актывізацыі дзейнасці рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых органаў улады, прыцягненню айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны.

←5 цитат уходящей недели

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика