Электронны дарадца

Источник материала:  
23.07.2013 — Разное

Пачаў працаваць турыстычны партал Нарачанскага краю.

Ён прадастаўляе наведвальнікам самую дакладную і аператыўную інфармацыю па турыстычных прапановах Мядзельшчыны. Там ёсць неабходныя даныя пра Мядзельскі раён, рэсурс аснашчаны інтэрактыўнымі картамі з указаннем размяшчэння здраўніц, аўтастаянак, аграсядзіб, утрымлівае вычарпальную інфармацыю пра гасцініцы, аб’екты прыдарожнага сэрвісу, памятныя мясціны і гэтак далей. Акрамя таго, існуе пераадрасацыя на афіцыйныя сайты ўсіх санаторыяў Нарачанскага краю. На турыстычным партале можна даведацца і пра аб’екты сферы паслуг: дзе можна заправіць аўто, купіць лекі, памяняць валюту, атрымаць медыцынскую дапамогу, зрабіць пакупкі і гэтак далей. Таксама можна азнаёміцца з маршрутамі веласіпедных, водных, конных паходаў і размяшчэннем турыстычных стаянак.

Увогуле, на Міншчыне зараз больш увагі надаецца інфармацыйнаму суправаджэнню турыстычнай сферы, выкарыстоўваюцца розныя магчымасці для папулярызацыі турызму. У Мядзельскім, Вілейскім, Нясвіжскім і Лагойскім раёнах існуюць адпаведныя інфармацыйныя цэнтры. У вобласці плануецца таксама стварэнне цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы, якая будзе спрыяць развіццю курортаў цэнтральнага рэгіёна.

←В гармонии с природой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика