Жывіць народная творчасць
![](http://www.21.by/pub/news/2013/06/1370379704608431.jpg)
Імя Міколы Котава, фалькларыста і балетмайстра, добра вядомае ў нашай краіне. Амаль пяць дзесяцігоддзяў ён шчыруе на ніве народнага мастацтва. Дастаткова толькі прыгадаць легендарны танцавальны калектыў “Прыпяць”, створаны ім пры Тураўскім гарадскім Доме культуры. І зараз ён не спачывае на лаўрах, а актыўна выступае ў розных кутках нашай Беларусі, выкладае, вядзе даследчую работу і прапагандуе нашы народныя скарбы. Літаральна днямі выйшла з друку новая кніга Міколы Конанавіча “Ад Вялікадня да Калядаў”. Сцэнарыі народных гульняў, карагодаў, танцаў, безумоўна, дапамогуць нам у працы. Акрамя вядомых абрадаў, такіх як “Дажынкі”, у кнізе ёсць аберагальны і прысвечаны провадам у армію, а таксама два сцэнарыі беларускага вяселля. Кожны, хто прачытае яе, зможа больш глыбока адчуць і зразумець беларускі фальклор і знойдзе для сябе цікавыя і карысныя звесткі.
Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў