Маладыя рукі для навукі

Источник материала:  
18.05.2013 — Разное

«Зубраня» сабрала юных вынаходнікаў Саюзнай дзяржавы.

Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр прымае ўдзельнікаў трэцяга конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці «Таленты XXI стагоддзя», які будзе доўжыцца да 22 мая. Адметна, што ён накіраваны не толькі на фарміраванне адзінай адукацыйнай прасторы, але і на развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу. Стартаваў конкурс грамадска-патрыятычнай акцыяй, якая прайшла на плошчы Перамогі (на здымку) з удзелам дэлегацый Беларусі і Расіі.

Спаборнічаць і адпачываць юныя вынаходнікі будуць у «Зубраняці». Сёлета свой намер удзельнічаць у конкурсе заявілі 8 каманд з Беларусі і 15 з Расіі. Гэта пераможцы і прызёры абласных конкурсаў навукова-тэхнічнай творчасці — усяго 300 даследчыкаў, рацыяналізатараў, вынаходнікаў, астраномаў, праграмістаў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. Яны пакажуць свае навуковыя распрацоўкі і праекты. А гэта мадэлі-копіі і дзеючыя тэхнічныя, радыёэлектронныя, энергазберагаючыя прыборы і прылады, аўтаматызаваныя сістэмы і праграмныя комплексы, камп’ютарныя праграмныя прадукты, WEB-сайты, мультымедыйныя анімацыі і прэзентацыі, трэнажоры, а таксама вынікі навуковых даследаванняў зорнага неба і планет і нават праекты палётаў міжпланетных аўтаматычных станцый і новых транспартных касмічных сістэм. Работы будуць прадстаўлены ў васьмі секцыях.

Пераможцы і прызёры атрымаюць спецыяльныя дыпломы, каштоўныя прызы і падарункі, а ўсе ўдзельнікі — дыпломы і сувеніры.

Фота: БЕЛТА

←Салат в бокале

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика