Спыні імгненне

Источник материала:  
18.04.2013 — Разное

Інтэрактыўную карту помнікаў зробіць гродзенская моладзь.

У Гродне адбылася агульнагарадская акцыя «Спыні імгненне», у час якой мясцовыя фатографы зрабілі здымкі каля 300 гісторыка-культурных помнікаў.

За дзень да пачатку гэтага мерапрыемства яны зарэгістраваліся на старонцы «Варштат ідэй», якая была адкрыта на “Facebook”. Удзельнікі атрымалі карткі, дзе было акрэслена, якія аб’екты патрэбна сфатаграфаваць і з якога ракурсу.

У якасці падарунка арганізатары прыгатавалі для фатографаў экскурсію ў вежу Фарнага касцёла, дзе знаходзіцца найстарэйшы ў Еўропе гадзіннік.

Аўтары самых лепшых здымкаў атрымаюць прызы. Пераможцаў вызначаць па выніках інтэрнэт-галасавання.

Усе фота пасля апрацоўкі будуць скарыстаныя для стварэння віртуальнай карты Гродна. На ёй адзначаць гісторыка-культурныя помнікі горада з суправаджальнай інфармацыяй і здымкамі ў іх ранейшым і сучасным выглядзе.

←Фанатам посвящается

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика