Супраць эканоміі
21.02.2013
—
Разное
У Грэцыі работнікі дзяржаўнага і прыватнага сектараў правялі 24-гадзінную акцыю пратэсту супраць урадавай праграмы эканоміі. Забастоўка праходзіць напярэдадні прыбыцця ў Афіны прадстаўнікоў “тройкі” міжнародных крэдытораў — ЕС, ЕЦБ і МВФ. А ў Балгарыі ўрад пайшоў у адстаўку з-за масавых дэманстрацый, якія прайшлі ў гарадах краіны супраць высокага, на думку жыхароў, кошту на электраэнергію. Прэм’ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў падчас выступлення ў парламенце заявіў, што ён і яго ўрад падаюць у адстаўку на фоне масавых пратэстаў. “Я не збіраюся быць членам урада, пры якім адбываюцца сутычкі дэманстрантаў з праваахоўнымі органамі”, — заявіў ён. Нагадаем, што два дні таму тое ж самае зрабілі віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў Балгарыі.