Старыя казкі на новы лад
“Народная газета” і выдавецтва “РыфТур” шукаюць казачнікаў. Абавязковыя патрабаванні да кандыдатаў — пачуццё гумару і сур’ёзнае стаўленне да гісторыі роднай краіны
Пэўна, нашым сталым чытачам няма патрэбы прадстаўляць дырэктара выдавецтва “РыфТур”, вядомага фотамастака Сяргея Плыткевіча.
Па-першае, здымкі Сяргея часам з’яўляюцца на старонках нашай газеты і, мяркуючы па вашых водгуках, падабаюцца чытачам. Па-другое, некалькі гадоў таму “Народная газета” і “РыфТур” ужо ладзілі сумесныя творчыя конкурсы — прапанавалі тым, хто жадае, паспрабаваць сябе ў ролі казачнікаў і пазнаць Беларусь з вышыні птушынага палёту.
Лістоў з адказамі на пытанні тых конкурсаў прыходзіла шмат. Мы нават думалі вызначаць шчыльнасць казачнікаў на квадратны кіламетр краіны. Але адмовіліся ад гэтай ідэі: хіба можна расказваць пра талент і творчасць з дапамогай лічбаў? Хай лепш талент сам пра сябе раскажа!
Умовы новага конкурсу: |