“Фальклор без межаў”

Источник материала:  
10.01.2013 — Разное

Міжнародны традыцыйны фестываль пад такой назвай пройдзе на Іванаўшчыне, якая з’яўляецца сапраўднай скарбонкай народнай творчасці.

Сёлетні, ужо восьмы па ліку, адбудзецца ў раённым Цэнтры культуры і народных традыцый, а таксама ў Тышкавіцкім Доме культуры акурат пад заслону Калядных святаў, 19 студзеня. Адметна, што з кожным годам геаграфія яго ўдзельнікаў пашыраецца. Цяпер чакаюць гасцей з Украіны, Польшчы, і, вядома ж, шматлікія калектывы з розных куточкаў Беларусі. Як і летась, парадуюць песнапеннямі царкоўныя хоры. Услаўленне Нараджэння Хрыстовага і ўсіх святаў, звязаных з гэтай вялікай падзеяй, — асноўная тэма духоўных твораў. Усе ўдзельнікі свята атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі ад арганізатара фэсту — Іванаўскага райвыканкама.

←В Беларуси собираются построить три завода по выпуску сложных удобрений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика