Павага. Пашана. Удзячнасць

Источник материала:  
06.11.2012 — Разное

Урачыстае ўскладанне кветак на плошчы Якуба Коласа ў Мінску адбылося ў дзень нараджэння беларускага песняра

Пакланіцца светлай памяці паэта і пісьменніка прыйшлі прадстаўнікі ўрада Беларусі, міністэрстваў і ведамстваў, арганізацый краіны, пісьменнікі і проста аматары творчасці Якуба Коласа. Да помніка Якубу Коласу быў ускладзены вянок ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Святкаванні 130-годдзя з дня нараджэння вялікіх песняроў Беларусі ў Год кнігі сталі знакавымі, адзначыў намеснік прэм’ер-міністра краіны, старшыня арганізацыйнага камітэта па правядзенні юбілейных мерапрыемстваў Анатоль Тозік. “Янка Купала і Якуб Колас стаялі ля вытокаў сучаснай беларускай літаратуры, мовы, культуры і заклалі трывалы падмурак для іх далейшага развіцця, — адзначыў ён. — Якуб Колас сумленна і мужна адстойваў самабытнасць народа, яго права на незалежнасць і шчасце, верыў у Беларусь, стваральную сілу беларускага народа, яго шчаслівую будучыню. Сёння народ шчыра ўдзячны яму за багатую спадчыну, якая стала крыніцай народнай мудрасці, натхнення і духоўнасці”.

Слова песняра вучыць нас любіць і берагчы радзіму, беларускую мову. “Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы... Гэтыя радкі і сёння любімыя многімі, — адзначыў міністр культуры Павел Латушка. — Беларусам трэба вяртацца да спадчыны класіка, памятаць гісторыю і ганарыцца сваёй мовай. А чытаць і перачытваць Коласа не толькі ў юбілейны год, бо яго творы выхоўваюць пачуцці да іншых людзей, разуменне жыцця, пачуццё патрыятызму”.

У Беларусі да юбілею песняра паспяхова прайшла і атрымала шырокі рэзананс акцыя “Чытаем Коласа разам”. Яе ўдзельнікамі сталі вядомыя дзеячы культуры, пісьменнікі, студэнты і школьнікі.

←Какие традиции советского времени стоит сохранить и поддерживать в современном обществе?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика