Хутка ў школу. Паехалі!

Источник материала:  
31.08.2012 — Разное

Вучаніцы Красненскай школы Саша Чараповіч (4 “Б”, злева) і Соня Абражэвіч (4 “А”) каля школьных аўтобусаў. На ім у школу прывозяць аднакласнікаў дзяўчынак, а часам усім класам школьнікі едуць у басейн ці на экскурсію. Перад пачаткам навучальнага года ў дзяўчат настрой выдатны!

Як падвозяць дзетак з далёкіх вёсак да школы? Ці патрэбны школьныя аўтобусы? Пра гэта расказваюць самі школьнікі і спецыялісты аддзелаў адукацыі рэгіёна. МАЛАДЗЕЧНА. Больш за палова аднакласнікаў Уладзіка Карчміта, вучня 7 “Б” Красненскай школы, прыязджаюць у школу на школьным аўтобусе.
– Школьныя аўтобусы патрэбны, каб лягчэй было дабірацца вучням з Ільнозавада, Відзеўшчыны, Мясаты ў нашу школу, – патлумачыў хлопчык карэспандэнтам “РГ”. – А яшчэ мы на іх часам на экскурсіі ездзім, таму кожнаму школьніку патрэбны, а не толькі з дальніх вёсак.
Усяго на Маладзечаншчыне падвозяць вучняў у пяць школ: Красненскую, Палачанскую, Радашкавіцкую, Гарадоцкую і Гарадзілаўскую.
Як паведаміла намеснік начальніка аддзела адукацыі па фінансава-эканамічнай і гаспадарчай дзейнасці Кацярына Трот, падвозяць дзетак у школы Маладзечаншчыны восем аўтобусаў.
ВІЛЕЙКА.Тут новыя аўтобусы можа і з’явяцца, але не да новага навучальнага года.
– Пакупка новых аўтобусаў у гэтым годзе запланаваная, але пакуль што іх хапае, − кажа галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Станіслаў Затрымай­лаў. − Дзяцей будуць перавозіць 19 аўтобусаў. Школьнікам трэба будзе купляць білеты. Усяго ў нас 938 навучэнцаў са 138 насленых пунктаў, якім трэба забяспечыць падвоз да школы.
АШМЯНЫ. Паводле слоў галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі Ашмянскага райвыканкама Лідзіі Малашкевіч, да пачатку навучальнага года на шэсць школ прызначана 10 аўтобусаў.
Каб развесці прыкладна 470 дзяцей, яны за дзень будуць рабіць каля 40 рэйсаў. Самая далёкая вёска, адкуль трэба будзе забіраць школьнікаў, у 32-х кіламетрах ад школы.
АСТРАВЕЦ.У Астравецкім раёне да новага вучэбнага году аўтобусы закупацца не будуць.
– Школьны аўтобусны парк цяпер налічвае 13 аўтобусаў, – паведаміў спецыяліст па транспарце аддзела адукацыі Аляксей Жыляк. – Адзін з іх быў куплены сёлета. Праблем з падвозам дзяцей да школы ў нас зараз няма. Магчыма, калі дазволіць бюджэт, будзем купляць аўтобусы у наступным годзе.
МЯДЗЕЛ. Як паведаміла спецыяліст адзела адукацыі Мая Семяновіч, да 1 верасня ў Мядзеле будзе 13 школьных аўтобусаў.
На Мядзельшчыне будуць развозіць дзяцей у 28  школ і дзевяць дзіцячых садкоў. Кожны дзень аўтобусы будуць ехаць па 13 маршутах і везці каля 590 школьнікаў. Самая далёкая адлегласць ад вёскі Памошша да Сырмежскага вучэбна-педагагічнага ком­плекса. Яна складае прыкладна 11 кіламетраў.
СМАРГОНЬ.Тут у бліжэйшых планах закупка аўтобусаў не значыцца.
– Вядома, калі б зараз нам прапанавалі новы транспарт, мы б ад яго не адмовіліся, – каментуе сітуацыю намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Казімір Цярэшка. – Але зараз мы можам перавезці ўсіх, каму гэта трэба. У нас ёсць 10 аўтобусаў і 3 пасажырскія “Газэлі”.
Тым часам тыя аўтобусы, што ёсць, штодзённа перавозяць 480 дзяцей з аддаленых раёнаў. Кожны кіроўца робіць па тры-чатыры, а часам і пяць рэйсаў на дзень.
ВАЛОЖЫН.  У Валожыне да гэтага давучальнага года з’явіліся адразу два школьныя аўтобусы.
Начальнік аддзела адукацыі Валожынскага райвыканкама Галіна Сматрова расказала, што адзін з іх куплены на грошы з раённага бюджэту, а другі выдзеліла упраўленне адукацыі.
Цяпер у Валожыне 10 аўтобусаў і тры “Газелі”. Развозіць трэба будзе каля тысячы навучэнцаў.
– Усё роўна аўтобусаў не хапае, – кажа Галіна Сматрова. – Трэба забяспечыць аўтобусамі сем школ. Але дзве школы вельмі вялікія. Каб завесці туды ўсіх навучэнцаў, аўтобус робіць па тры рэйсы. У нас ёсць дамоўленасць з аўтапаркам №4. Звяртаемся па дапамогу туды.
Зоя ХРУЦКАЯ,Аляксандра ПАРАХНЯ, Вольга ЮРКЕВІЧ, Настасся РОЎДА.
Фота Аляксандра МАНЦЭВІЧА.

←Российская оппозиция уведомила московские власти о «Марше миллионов»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика