Пісьмо без адраса

Источник материала:  
11.08.2012 — Разное

Колькі часу мінула, а родныя шукаюць любую вестачку пра салдат мінулай вайны

Валянціна Рыгораўна Каменева (у дзявоцтве Сцепанюк) з горада Кобрына Брэсцкай вобласці, шукае месца пахавання свайго бацькі Рыгора Гаўрылавіча Сцепанюка, які ў 1911 годзе нарадзіўся ў вёсцы Грушава (тады Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці). У пахавальнай, якую атрымала сям’я, напісана, што Рыгор Гаўрылавіч загінуў у студзені 1945 года на нямецкай тэрыторыі.

З развіццём камп’ютарнай справы весці пошук стала лягчэй. Да прыкладу, можна звярнуцца ў Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа і  даведацца, дзе на тэрыторыі замежнай дзяржавы пахаваны салдат. Запыт можна пакінуць на сайце гэтай арганізацыі www.redcross.by альбо напісаць ліст на адрас: вул. К. Маркса, 35, г. Мінск, 220030 (служба пошуку БТЧК). Ці пазнаёміцца з матэрыяламі сайта www.obd-memorial.ru. Там можна знайсці кароткую інфармацыю: дзе ваяваў, загінуў і пахаваны той ці іншы абаронца Айчыны.

←Сябры, сябровачкі, адгукніцеся!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика