Першае каханне

Источник материала:  
11.08.2012 — Разное

Гэта пачуццё не забываецца, яно доўгі час гарыць агеньчыкам у душы

У  жыцці бываюць моманты, калі мы задумваемся пра мінулае, аналізуем свае ўчынкі, узгадваем блізкіх нам людзей. І тады толькі пачынаем разумець, што не хапае тых, каго страцілі на жыццёвых пуцявінах.
Хтосьці кагосьці не так зразумеў, камусьці не даравалі крыўду, не адказалі на шчырыя парывы душы. І гэта цяжка вярнуць. Але так хочацца...

Нават праз шмат гадоў не позна папрасіць прабачэння за свае зняважлівыя словы — вырашыла Лідзія Кабушка з вёскі Святая Воля Івацэвіцкага раёна. У юнацтве Лідзія сябравала з Віктарам Дубоўскім. З той пары яны не бачыліся. На жаль, іх жыццёвыя шляхі разышліся з-за неразумення адзін аднаго. А жыццё такое кароткае і вельмі хочацца паспець выправіць зробленыя памылкі. “Калі Віктар адгукнецца, то я проста растлумачу, што не хацела яго пакрыўдзіць. — кажа Лідзія. — І на душы ў мяне будзе спакойна”.

Магчыма, згаданы мужчына распавядзе пра сябе, а можа, адгукнуцца тыя, хто яго ведае. Вярнуцца ў маладосць — пра гэта можна толькі марыць!

←Природоохранная сила слова: конкурс!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика