Не забудзь: станцыя Лясная!

Источник материала:  
14.07.2012 — Разное

Проста неверагодна: праз семдзесят гадоў беларуская зямля вярнула з невядомасці імя салдата Вялікай Айчыннай

У вёсцы Лясная Баранавіцкага раёна знойдзены астанкі чатырох чырвонаармейцаў. Іх знайшлі салдаты 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны Беларусі. Даведацца пра падзеі 23 чэрвеня 1941 года, калі нашы войскі вялі ў гэтых месцах цяжкія абарончыя баі, падраздзяленне палічыла справай гонару. І яму спадарожнічаў поспех. Імёны трох байцоў, на жаль, даведацца не ўдалося. Але адно стала вядомым. Чырвонаармеец Сямён Лявонаў, які праходзіў службу ў Гомельскай вобласці, 18 чэрвеня 1941-га быў накіраваны ў раён станцыі Лясная, што ля Баранавіч. Раніцай  23 чэрвеня ўступіў у бой з нямецкімі захопнікамі. Далей яго лёс невядомы. Так сведчаць архіўныя дакументы. Але цяпер покрыва невядомасці  прыадкрылася. Родныя з Віцебскай вобласці змогуць наведаць магілу свайго салдата ў вёсцы Лясной, ведаюць, як мужна ён змагаўся з ворагам.

Трэба верыць і спадзявацца да апошняга. Прыведзеная гісторыя, пагадзіцеся, яскрава пацвярджае правільнасць гэтых слоў...

←На кого пойти учиться?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика