Чакаем вестак ад родных

Источник материала:  
19.05.2012 — Разное
Хто шукае: Валерый Сцяпанавіч Цагойка, Мінск.
Каго шукае: Марыю Іванаўну Белавую.
Валерый Сцяпанавіч звярнуўся з просьбай дапамагчы ў пошуку цёткі, Марыі Іванаўны Белавой, ураджэнкі вёскі Навасёлкі Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Яе сястра, Аляксандра Іванаўна Цагойка, расказвала, што Марыя ў 1941 годзе закончыла медыцынскае вучылішча і была накіравана на працу, па адных звестках, у Цімкавіцкі пагранічны атрад, Капыльскі раён, па другіх — у ваенны шпіталь у Баранавічы. Апошнюю вестачку ад Марыі Белавой атрымалі ў чэрвені 1941 года, даведаліся, што яна выйшла замуж, прозвішча мужа Асмалоўскі. 22 чэрвеня яны збіраліся прыехаць да родных на адпачынак. Але ў гэты дзень пачалася вайна. Што сталася з Марыяй і яе мужам, невядома дагэтуль.
←В Бресте за незаконную парковку уже более трехсот автомобилей отправлены на штрафстоянку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика