Сёмага красавіка ў праваслаўных Благавешчанне, а восьмага – Вербная Нядзеля

Источник материала:  
07.04.2012 — Разное

Сёлета так цікава супала: два праваслаўныя вялікія двунадзесятыя святы ідуць адно за адным. Абодва яны – адны з самых любімых у народзе, абодва асацыіруюцца з надыходам вясны, з надзеяй, з чаканнем нечага светлага і радаснага: на Благавешчанне мы сустракаем з выраю птушак, на Вербніцу – нясём да храма тонкія галінкі абуджанага пасля халадоў дрэва. У біблейскім сэнсе абодвух гэтых святаў – таксама чаканне і вера: добрыя весткі аб нараджэнні Збавіцеля і Яго ўезд у Ерусалім – пачатак шляху да ўкрыжавання, да ўваскрасення, да ўратавання чалавецтва.

І няхай вясна сёлета запозненая – яна абавязкова прыйдзе. Як было дзве тысячы гадоў назад, як будзе і праз стагоддзі. Галоўнае, каб людзі, карыстаючыся найвялікшым дарам Нябёсаў – свабодай выбару – захавалі ў сэрцах Надзею, Веру і Любоў.

←Инновации невозможны без инвестиций, инвестиции — без инициативы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика